Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Эўразьвязе падоўжылі санкцыі супраць Расеі, нягледзячы на пазыцыю Вугоршчыны


Архіўнае фота
Архіўнае фота

Чатырох расейцаў выключылі з санкцыйнага сьпісу ЭЗ на патрабаваньне Вугоршчыны.

Як паведамляе эўрапейскі карэспандэнт Радыё Свабодная Эўропа / Радыё Свабода Рыкард Юзьвяк, амбасадары краін Эўразьвязу ў пятніцу 14 сакавіка пагадзіліся падоўжыць шэраг санкцый ЭЗ супраць Расеі пасьля таго, як ім удалося дамовіцца з Вугоршчынай.

Такім чынам, санкцыі падоўжаць на паўгоду, да 15 верасьня 2025 году. З санкцыйнага сьпісу выключаныя 4 асобы. Пра гэта Рада ЭЗ мае паведаміць пазьней.

Вугоршчына аспрэчвала санкцыі Эўразьвязу супраць Расеі, настойваючы на выдаленьні ключавых фігураў з чорнага сьпісу.

На гэты раз Вугоршчына вылучыла шэсьць бізнэсмэнаў, якіх спрабавала выкрасьліць са сьпісу раней: Дзьмітрыя Мазепіна, Алішэра Ўсманава, яго сястру Гульбахор Ісмаілаву, Міхаіла Фрыдмана, Вячаслава Мошэ Кантара і Пятра Авена. Акрамя таго, Будапэшт дадаў яшчэ аднаго бізнэсмэна, Мусу Бажаева, а таксама міністра спорту Расеі Міхаіла Дзегцярова.

У выніку са сьпісу выключылі Вячаслава Кантара, Гульбахор Ісмаілаву, Міхаіла Дзегцярова і Ўладзіміра Рашэўскага, паведаміў Юзьвяк.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG