Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З часу апошняй аблавы на сем’і палітвязьняў BySol вывез зь Беларусі больш за 35 чалавек


За час апошняй аблавы на семʼі палітвязьняў служба эвакуацыі BySol вывезла зь Беларусі больш за 35 чалавек, паведаміў«Нашай Ніве» яе кіраўнік Андрэй Стрыжак і расказаў, чым гэтая хваля эвакуацыі адрозьнівалася ад іншых.

«Пасьля таго, як сілавікі пайшлі па сваяках палітвязьняў, адбыўся ўсплёск. За гэтыя тры тыдні было вывезена больш за 35 чалавек. А калі глядзець на статыстыку, то ва ўмоўна спакойным часе цягам трох тыдняў было б чалавек 10-15», — кажа Андрэй Стрыжак.

Ён вылучыў пэўныя асаблівасьці апошняй хвалі эвакуацыі. Адна зь іх у тым, што сярод эвакуяваных было «шмат людзей, якія яшчэ раніцай былі ўпэўненыя, што ў іх жыцьці нічога не змянілася, а ўжо вечарам былі на эвакуацыйнай трасе».

«То-бок у людзей банальна не было часу, каб падрыхтавацца і нармальна сабрацца. Іншая спэцыфіка складалася з таго, што было шмат эвакуацый семʼямі. Людзі былі вымушаныя зьяжджаць як з малымі дзецьмі, так і са старымі бацькамі», — адзначыў Стрыжак.

Праз гэта была вялікая разьбежка па ўзросьце эвакуяваных: самым маладым — менш за 10 гадоў, то самым дарослым — больш за 60.

  • Падчас масавага рэйду сілавікоў напрыканцы студзеня пад перасьлед трапілі сама меней 257 чалавек, большасьць зь іх — жанчыны. З пачатку лютага пад судовы перасьлед за паводле арт. 24.15 КаАП трапілі прынамсі 65 чалавек, паведамляюць праваабаронцы.
  • Прычынай стала дапамога ў выглядзе прадуктовых перадач, якую сем’і палітвязьняў атрымлівалі празь Е-дастаўку ад ініцыятывы INeedHelpBY.
  • Паводле інфармацыі «Нашай нівы», затрыманьням папярэднічалі спробы ўзлому тэлеграм-акаўнтаў сваякоў палітвязьняў і тых, хто ім дапамагаў. Адбывалася гэта за тры дні да таго, як стала вядома пра хапун. Таксама гучала лічба затрыманых, якіх трэба «адпрацаваць» — 700 чалавек.
  • Многія затрыманыя падчас аблавы — непублічныя пажылыя жанчыны, не сваякі палітвязьняў і не грамадзкія актывісты, яны проста дапамагалі тым ці іншым чынам.
  • Характэрнай рысай стала тое, што многім затрыманым не вярнулі пашпартоў — імаверна для таго, каб людзі не маглі легальна выехаць з краіны і баяліся размаўляць з праваабаронцамі ды мэдыя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG