Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сьледчы камітэт завёў крымінальную справу супраць удзельнікаў ініцыятывы «Кадравая рэзэрва для новай Беларусі»


Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Паводле прэсавай службы СК, ініцыятыва нібыта пакліканая «сфармаваць пералік экстрэмістаў для прызначэньня на кіроўныя дзяржаўныя пасады».

Сьледчы камітэт заявіў, што нібыта прадстаўнікі ініцыятывы «Кадравая рэзэрва для новай Беларусі» зьбіраюцца «ўварвацца ўзброена на тэрыторыю краіны, правесьці масавыя люстрацыі ў адносінах да прадстаўнікоў улады, праваахоўнікаў, грамадзкіх дзеячоў. Пасьля экстрэмісты плянуюць прывесьці да ўлады паплечнікаў-радыкалаў».

СК інкрымінуе неназваным асобам ч. 3 арт. 361-1 КК (стварэньне экстрэмісцкага фармаваньня або ўдзел у ім).

Паведамляецца, што да фігурантаў, якія знаходзяцца за межамі Беларусі, будзе прыменена працэдура спэцыяльнага вядзеньня, гэта значыць — завочнае сьледзтва і суд.

  • Кампанію «Кадравая рэзэрва для новай Беларусі» заснаваў у лістападзе 2022 году Аб'яднаны пераходны кабінэт, яна прадугледжвае падбор і падрыхтоўку кіраўнікоў для цэнтральных і мясцовых органаў улады ў дэмакратычнай Беларусі.
  • У Беларусі ініцыятыва прызнаная «экстрэмісцкім фармаваньнем».
  • У лютым 2023 году Абʼяднаны пераходны кабінэт, створаны 9 жніўня 2022 году з ініцыятывы Сьвятланы Ціханоўскай, у справаздачы аб першых шасьці месяцах сваёй працы паведаміў, што распачаў праект «Кадравая рэзэрва для новай Беларусі» і што апрацавалі 170 заявак на навучаньне, 17% зь якіх падалі асобы, якія працуюць у дзяржаўным сэктары, сфармавалі плян пілётнай адукацыйнай праграмы.
  • У ліпені 2023 году ініцыятыва «Кадравая рэзэрва для новай Беларусі» заявіла пра вакансіі, падаць на іх заяўкі могуць усе ахвотныя.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG