Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сэнат ЗША падтрымаў законапраект аб дапамозе Ўкраіне і Ізраілю


Сэнат ЗША падтрымаў законапраект аб выдзяленьні Ўкраіне, Ізраілю і Тайваню пакету дапамогі ў памеры 95,3 млрд даляраў.

Законапраект уключае 61 мільярд даляраў для Ўкраіны, 14 мільярдаў даляраў — для Ізраілю і 4,83 мільярда даляраў — для падтрымкі партнэраў ЗША ў Інда-Ціхаакіянскім рэгіёне, уключаючы Тайвань, і стрымліваньня агрэсіі з боку Кітаю.

Лідэр дэмакратычнай большасьці ў сэнаце Чак Шумэр зазначыў, што гэты дакумэнт «тычыцца ня толькі бясьпекі нашых саюзьнікаў, але і бясьпекі ўсёй заходняй дэмакратыі», паведамляе «Голас Амэрыкі».

Пасьля гэтага законапраект накіруюць у Палату прадстаўнікоў, дзе, як адзначае выданьне, не прымалі буйных рашэньняў па наданьні дапамогі Ўкраіне з таго часу, як Палата перайшла пад кантроль рэспубліканцаў у студзені 2023 году. Сьпікер Палату прадстаўнікоў раней Майк Джонсан заявіў, што рэспубліканская большасьць хоча, каб законапраект уключаў вырашэньне праблемы плыні мігрантаў на паўднёвай мяжы краіны.

«Не атрымаўшы ад Сэнату ніводнай зьмены ў палітыцы аховы межаў, Палаце прадстаўнікоў давядзецца самастойна працягнуць працу па гэтых важных пытаньнях», — заявіў Джонсан незадоўга да пачатку галасаваньня ў Сэнаце.

  • У сьнежні Белы дом паведаміў Кангрэсу ЗША, што пасьля заканчэньня 2023 году ва ўраду ня будзе сродкаў на пастаўкі зброі Ўкраіне. Рэспубліканцы тады заявілі, што адмовяцца ўхваліць пакет дапамогі, калі дэмакраты і Белы дом не пагодзяцца на іміграцыйныя рэформы.
  • Сэнат кантралююць дэмакраты. У адпаведнасьці з зацьверджаным сэнатарамі законапраектам (у выпадку, калі яго ўхваліць Палата прадстаўнікоў), Украіне выдзеляць пакет дапамогі ў памеры 60 млрд даляраў. Сродкі накіруюць у тым ліку на набыцьцё зброі і боепрыпасаў, навучаньне ўкраінскіх вайскоўцаў, прамую бюджэтную падтрымку і разьвіцьцё эканомікі Ўкраіны ў прыярытэтных сэктарах.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG