Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Хроніка перасьледу 8 студзеня: у Берасьці зноў судзяць пэнсіянэра зь Ляхавіч

абноўлена

Берасьцейскі абласны суд, архіўнае фота
Берасьцейскі абласны суд, архіўнае фота

Палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі працягваюцца.

Новы суд над палітвязьнем

Берасьцейскі абласны суд разглядае крымінальную справу 68-гадовага жыхара Ляхавіч Барыса Вітко, якога раней асудзілі за абразу судзьдзі паводле арт. 391 КК, піша Праваабарончы цэнтар «Вясна».

20 студзеня 2023 году суд Ляхавіцкага раёну прызнаў яго вінаватым і прысудзіў два гады абмежаваньня волі без накіраваньня ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

На гэты раз палітвязьню выставілі больш сур’ёзныя абвінавачаньні паводле некалькіх артыкулаў Крымінальнага кодэксу:

Новую справу з 4 студзеня разглядае судзьдзя Вера Філонік.

На першым судзе Барысу ставілася ў віну тое, што ў тэлеграм-канале «Ляхавічы 97» ён напісаў нібыта абразьлівы камэнтар у дачыненьні да судзьдзі Мікалая Кміты.

Сілавікі затрымалі зваршчыка

Сілавікі затрымалі зваршчыка з-за камэнтароў у чатах, відэа з ім апублікаваў праўладны канал.

Як піша «Мэдыязона», на відэа затрыманы кажа, што «наведваў сайты ненармальныя» і «быў падпісаны на дэструктыўныя тэлеграм-каналы, і пакідаў там нэгатыўныя камэнтары». У відэа дэманструюцца скрыншоты камэнтароў, частка з іх датычыцца расейскіх вайскоўцаў.

Па якім артыкуле затрыманы зваршчык, і што з ім зараз — невядома.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG