Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Астравецкая «кругасьветка», БелАЗ, Хатынь. Куды возяць турыстаў на экскурсіі па Беларусі


Дзень адчыненых дзьвярэй на БелАЗе, архіўнае фота, 2019 год
Дзень адчыненых дзьвярэй на БелАЗе, архіўнае фота, 2019 год

Дырэктар Нацыянальнага агенцтва па турызьме Дзьмітры Марозаў назваў самыя папулярныя экскурсіі ў турыстаў, як беларускіх, так і замежных.

У лідэрах — аглядная экскурсія па Менску, па помніках Міра і Нясьвіжа, у Белавескую пушчу, наведваньне Берасьця, Горадні, Полацка, Віцебска, Магілёва, Гомля, Пінска.

Сярод прывабных маршрутаў Марозаў назваў таксама «Астравецкую кругасьветку» па Паўночна-заходняй Беларусі, нацыянальны парк «Прыпяцкі», Бярэзінскі біясфэрны запаведнік, Налібоцкі заказьнік. Папулярныя таксама Дудуткі, БелАЗ, Хатынь і Курган Славы.

— Хіты апошніх гадоў — маршруты, якія ўключаюць Косава і Ружаны, а таксама палац Булгакаў у Жылічах па маршруце Бабруйск — Чырвоны Бераг — Жылічы, — цытуе Дзьмітрыя Марозава сайт sb.by.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG