Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Інфляцыя ў Беларусі за год вырасла да 5,4%, у лідэрах росту цэнаў харчовыя прадукты


У менскай краме. 2021
У менскай краме. 2021

Пра рост цэнаў за апошнія 12 месяцаў паведамляе Белстат.

Інфляцыя ў Беларусі зь лістапада 2022 году да лістапада 2023 склала 5,4%, паведамляе Белстат. Месяц таму яна была на ўзроўні 3, 7%, піша «Люстэрка».

Пры гэтым за лістапад найбольш прыкметна падаражэлі прадукты харчаваньня.

Прыкметней за ўсё ў лістападзе ў гадавым вымярэньні падаражэлі платныя паслугі — на 8, 2%. Цэны на харчовыя тавары вырасьлі на 6,1 працэнта, а на нехарчовыя — на 2,4 працэнта.

Месячная інфляцыя ў лістападзе была на ўзроўні 0,7% да кастрычніка. Харчовыя тавары за мінулы месяц падаражэлі на 1,1% (за кастрычнік на 1,2%), нехарчовыя — на 0,4%, а платныя паслугі патаньнелі на 0,2%.

За 11 месяцаў гэтага году цэны вырасьлі на 4, 9%.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG