Лінкі ўнівэрсальнага доступу

З новага году мінімальны заробак павялічыцца да 626 рублёў, але ў далярах ён меншы ў параўнаньні з 1 студзеня 2023 году


З студзеня 2024 году мінімальны заробак (МЗ) павялічыцца да 626 рублёў (197,8 даляра ЗША паводле афіцыйнага курсу на 4 сьнежня).

Пра адпаведную пастанову паведамляе прэсавая служба ўраду.

Павышэньне МЗ анансавала Міністэрства працы ў лістападзе.

У параўнаньні з 1 студзеня 2023 году МЗ у рублях вырасьце на 13% (з 554), у пераліку на даляры — паменшыцца на 11,5% (з 223,6).

Цягам 2023 году МЗ не павышаўся.

У 2022 годзе МЗ павялічвалі чатыры разы: у сакавіку з 457 рублёў да 479,83, у красавіку — да 480,96, у ліпені — да 482,29, у кастрычніку — да 483,17. У 2021 годзе мінімальны заробак павышалі тройчы: у студзені з 388,42 да 400 рублёў, у верасьні — да 417,86, у кастрычніку — да 418,14.

МЗ вызначае суму, менш за якую працадаўца ня мае права плаціць за працу на поўную стаўку.

Паводле заканадаўства памер месячнага МЗ павінен быць не ніжэйшы за 30% ад прагнознага значэньня намінальнага налічанага сярэднямесячнага заробку ў краіне.

Паводле Белстату, намінальны налічаны сярэдні заробак у кастрычніку павялічыўся на 31,4 рубля ў параўнаньні з верасьнем — да 1.971,2 рубля.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG