Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Апублікавалі зьвесткі аб заробках у краінах ЭАЭС. Глядзім, на якім месцы Беларусь


Сярэдні заробак жыхароў Беларусі ў 2023 годзе адзін з найніжэйшых сярод краінаў Эўразійскага эканамічнага саюзу, сьведчаць лічбы, апублікаваныя Эўразійскай эканамічнай камісіяй.

Паводле гэтых параўнальных зьвестак, найбольшы сярэднямесячны намінальны заробак сярод краінаў ЭАЭС у студзені–верасьні 2023 году быў у жыхароў Расеі — 857 даляраў у эквіваленце. За імі ідуць жыхары Казахстану (774 даляры ў эквіваленце) і Армэніі (676 даляраў).

Беларусь зь сярэднемесячным намінальным заробкам у 628 даляраў (1 847 беларускіх рублёў) займае перадапошняе месца, апярэджваючы толькі Кіргізстан — там у сярэднім зарабляюць 367 даляраў.

Пры гэтым, паводле статыстыкі Эўразійскага эканамічнага саюзу, у студзені–верасьні 2023 году ў Армэніі, Кіргізстане і Беларусі зафіксаваныя самыя высокія ў ЭАЭС тэмпы росту сярэднямесячнай рэальнай заработнай платы — 113,4 %, 110,7 % і 110,1% адпаведна (у працэнтах да адпаведнага пэрыяду летась).

  • Паводле Белстату, сярэдні налічаны заробак у кастрычніку да выплаты падаткаў і збораў склаў 1971,2 рубля. З налічаных заробкаў працаўнікі ў Беларусі выплачваюць 13% падатку на прыбытак і 1% у Фонд сацыяльнай абароны.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG