Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой адкрыла прадстаўніцтва ў Крамянёвай даліне


Зьлева направа (Вольга, прадстаўніца бізнэсу, Серж Наўродзкі, віцэ-прэзыдэнт ABBA, Яўген Буры, прэзыдэнт ABBA) Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой
Зьлева направа (Вольга, прадстаўніца бізнэсу, Серж Наўродзкі, віцэ-прэзыдэнт ABBA, Яўген Буры, прэзыдэнт ABBA) Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой

Асацыяцыя беларускага бізнэсу за мяжой (ABBA) адкрыла прадстаўніцтва ў Крамянёвай даліне (штат Каліфорнія, ЗША).

Узначаліў прадстаўніцтва дарадца ABBA, прадпрымальнік Мікалай Мурзянкоў, паведамляе інфармацыйнае агенцтва «Позірк».

«Мы запрашаем бізнэсоўцаў зь беларускімі каранямі зьвяртацца ў АВВА з пытаньнямі і прапановамі. Вы можаце паўдзельнічаць у падрыхтоўцы беларускага бізнэс-форуму ў Вашынгтоне, сустрэцца ў нашым прадстаўніцтве, каб абмеркаваць патрэбы беларускага бізнэсу ў ЗША», — гаворыцца ў паведамленьні телеграм-канале асацыяцыі.

20 верасьня віцэ-прэзыдэнтка ABBA Марына Гірын анансавала правядзеньне ў пачатку 2024 года ў Вашынгтоне беларускага бізнэс-форуму. Адпаведную заяву яна зрабіла, падводзячы вынікі III Беларускага бізнэс-форуму ў Варшаве.

Падчас форуму ў Варшаве была падпісаная «дарожная мапа» супрацоўніцтва паміж АВВА і Міністэрствам гандлю ЗША. У дакумэнце прапісаныя канкрэтныя мэханізмы ўзаемадзеяньня бакоў шляхам арганізацыі бізнэс-форумаў, падтрымкі дзейнасьці чальцоў асацыяцыі, дапамогі ў правядзеньні маркетынгавых дасьледаваньняў і іншага.

ABBA створана ў жніўні 2021 года, яе ўзначальвае былы супрацоўнік Дзяржсакратарыяту Рады бясьпекі Беларусі Яўген Буры.

Крамянёвая даліна (іншая назва — Сіліконавая даліна) — неафіцыйная назва рэгіёну ў Сан-Францысцкай затоцы ў Каліфорніі. Рэгіён атрымаў такую назву, таму што там разьмешчана вельмі шмат вядомых высокатэхналягічных кампаніяў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG