Судовы працэс над двума грамадзянамі Беларусі пачаўся 19 кастрычніка ў раённым судзе Познані. Іх абвінавачваюць у шпіянажы на карысьць беларускай вайсковай выведкі.
Падсудным — 56-гадоваму Дзьмітрыю М. і 50-гадоваму Андрэю Р. — пагражае да 10 гадоў пазбаўленьня волі.
Сьледзтва прыйшло да высновы, што яны прыехалі ў Польшчу і ўладкаваліся на працу кіроўцамі, каб выконваць сваю сапраўдную функцыю — шпіянаж на карысьць спэцслужбаў Беларусі. Абодва ня маюць сталага месца жыхарства ў Польшчы і не судзімыя.
Дзьмітры па прафэсіі музыка, бацька дарослага дзіцяці. У Польшчу ён прыехаў, паводле яго слоў, працаваць кіроўцам у адной з кампаній у Каморніках. Як ён сьцьвярджаў, ён меў быць кіроўцам, які езьдзіў бы па ўсёй Эўропе.
Андрэй — бацька дваіх непаўналетніх дзяцей. Па прафэсіі вайсковец у адстаўцы.