Майк Уолц больш не займае пасады дарадцы прэзыдэнта Злучаных Штатаў у нацыянальнай бясьпецы. Пра гэта паведаміў тэлеканал Fox News.
Ён памахаў рукой прадстаўнікам мэдыя, якія сабраліся звонку, і прывітаў ахоўніка, перш чым зайсьці ў Белы дом.
Раней стала вядома, што ў ЗША пачалі расьсьледаваньне ў сувязі з працёкам інфармацыі праз мэсэнджар Signal. У ім міністар абароны Піт Гэґсэт зь іншымі службоўцамі абмяркоўвалі ўдары па емэнскіх хусітах.
Раней было ўхваленае рашэньне, што адміністрацыя прэзыдэнта ЗША мусіць захаваць групавы чат у мэсэнджары Signal з абмеркаваньнем удараў па емэнскіх хусітах, у які памылкова ўключылі галоўнага рэдактара выданьня The Atlantic Джэфры Голдбэрга.
Майк Уолц тады заявіў, што бярэ на сябе «поўную адказнасьць» за працёк інфармацыі. У інтэрвію Fox News Уолц прызнаў, што стварыў гэты чат і каардынаваў яго працу. Паводле яго словаў, ён ня ведае, як Джэфры Голдбэрг апынуўся там, дзе, акрамя яго, былі 18 чалавек.
Форум