Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі плянуюць увесьці адзіны маёмасны плацеж падаткаў


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Так гаворыцца ў праекце зьмяненьняў у Падатковы кодэкс. Таксама рэзка можа павялічыцца падатак для ўладальнікаў дарагіх аўтамабіляў.

Адзіны маёмасны плацеж будзе агульнай сумай падатку на нерухомасьць, зямельнага і транспартнага падатку для фізычных асобаў. Цяпер беларусы аплочваюць тры згаданыя падаткі асобна да 15 лістапада, піша Reform.by.

Таксама зьмяненьні ў Падатковы кодэкс прадугледжваюць увядзеньне падатковага выліку для маладых спэцыялістаў, якія атрымалі вышэйшую, навуковаарыентаваную, сярэднюю спэцыяльную ці прафэсійна-тэхнічную адукацыю і працаўладкаваныя адпаведна з пасьведчаньнем аб накіраваньні на працу.

Таксама вылікі закрануць маладых спэцыялістаў з вышэй указанай адукацыяй, працаўладкаваных у вайсковых фармаваньнях і ваенізаваных арганізацыях.

Вылік будуць прадастаўляць на час працы па разьмеркаваньні, але не даўжэй, чым цягам 7 гадоў з даты працаўладкаваньня. Сума выліку складзе 620 рублёў у месяц.

Артыкул аб стаўках транспартнага падатку ў праекце прапануецца дапоўніць пунктам:

«Па транспартных сродках, з году выпуску якіх прайшло ня больш за тры гады, уключаныя ў пералік транспартных сродкаў павышанай камфортнасьці, які вызначаецца Саветам Міністраў Рэспублікі Беларусь, транспартны падатак, уключаючы авансавыя плацяжы, вылічаецца па стаўках, павялічаных у дзесяць разоў».

Цяпер фізычныя асобы за аўтамабіль максымальнай дазволенай масай больш за 2,5 т, але ня больш за 3 т, павінны заплаціць 162 рублі транспартнага падатку. Калі зьмяненьні ў кодэкс зацьвердзяць, уладальнікам «транспартных сродкаў падвышанай камфортнасьці» з такой максымальнай дазволенай масай давядзецца плаціць ужо 1620 рублёў у год, калі з моманту выпуску іх аўтамабіля прайшло менш за 3 гады.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG