Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Гомлі ў даўжнікоў, аштрафаваных за парушэньне ПДР, пачалі канфіскоўваць тэлефоны, ноўтбукі і тэлевізары


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

У Гомлі прайшлі 6 сумесных рэйдаў Дзяржаўнай аўтаінспэкцыі і судовых выканаўцаў па «даўжніках», якія не мплацілі адміністрацыйныя штрафы за парушэньне Правілаў дарожнага руху.

Гамельчукоў наведвалі на месцы жыхарства або знаходжаньня «з мэтай праверкі іх маёмаснага становішча, а таксама магчымасьці аплаты штрафаў», паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкаму. Акцыю назвалі «Час плаціць рахункі».

«У выніку ў даўжнікоў сканфіскавалі рэчы, якія маюць матэрыяльную каштоўнасьць (тэлевізары, ноўтбук, мабільныя тэлефоны), на агульную суму больш за 1,5 тысячы рублёў, а таксама наклалі арышт на транспартны сродак аднаго з даўжнікоў», — гаворыцца ў паведамленьні.

У ДАІ нагадалі, што штрафы трэба аплачваць своечасова, каб не дапускаць «арышту і наступнага забраньня вашай маёмасьці».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG