У рашэньні МУС аб прызнаньні «экстрэмісцкім фармаваньнем» праеку былых добраахвотнікаў «Рыцарские истории» пазначана імя чалавека, які нібыта мае дачыненьні да арганізацыі — Андрэй Кушняроў.
Youtube-праект зарэгістраваны ва Ўкраіне. У яго апісаньні пазначана: «Канал пра палітыку, вайну, Беларусь, Украіну et cetera. Тут зьбіраюцца права-кансэрватары».
У сьпісе МУС пералічаныя тэлеграм-канал, youtube-канал, асабістыя старонкі ў сацыяльных сетках і мэсэнджарах Андрэя Кушнерава.
Таксама ў яго дададзена старонка аўтара на праекце Author.Today і Patreon Кушнерава.