Лінкі ўнівэрсальнага доступу

На Зьмітра Дашкевіча, які 11 ліпеня мусіў выйсьці на волю, завялі новую крымінальную справу


Зьміцер Дашкевіч
Зьміцер Дашкевіч

Пра гэта стала вядома ў апошні момант перад чаканым выхадам Зьмітра з калёніі.

Палітзьняволенаму Зьмітру Дашкевічу ставяць у віну арт. 411. КК («Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы»). Пра гэта паведаміла ягонай жонка Наста.

«Сёньня мусіў быў выйсьці Зьміцер. Але ён „вызваліўся“ з ПК-14 і арыштаваны паводле 411-га... Я ня ведаю, што сказаць дзецям, якія з раніцы чакаюць тату дома. Я ня ведаю», — напісала Наста Дашкевіч у фэйсбуку.

Паводле новых абвінавачаньняў Зьмітру можа пагражаць да 2 гадоў зьняволеньня.

  • Зьмітра Дашкевіча разам з жонкай Настай суд Маскоўскага раёну г. Менску 14 ліпеня 2022 году асудзіў за «ўдзел у дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак». Зьмітра пакаралі 1,5 года калёніі, Насту — 3 гадамі «хатняй хіміі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG