Дзень у гісторыі
1564 — князь Андрэй Курбскі ўцякае ад Івана Жахлівага ў ВКЛ.
1789 - У Нью-Ёрку, тагачаснай сталіцы ЗША, Джордж Вашынгтон абраны першым прэзыдэнтам ЗША.
1961 — у Менску адбылося вясельле Марыны Прусаковай і Лі Гарві Освальда, які праз два гады будзе абвінавачаны ў забойстве прэзыдэнта Кенэдзі.
1975 — скончылася вайна ў Віетнаме. У Віетнаме гэты дзень — дзяржаўнае сьвята, дзень Перамогі. У ЗША 30 красавіка адзначаецца дзень вэтэранаў віетнамскай вайны.
1992 — у Жэнэве было абвешчана, што тэхналёгія сусьветнага павуціньня, або World Wide Web, цяпер больш вядомая як інтэрнэт, будзе для ўсіх бясплатнай.
1994 — набыла сілу Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь.
1997 — адбыўся першы замах на таджыцкага прэзыдэнта Эмамалі Рахмона. У часе, калі ён прыехаў у Хаджэнт на сьвяткаваньне юбілею мясцовага ўнівэрсытэту, у яго кінулі гранату. Рахмон быў лёгка паранены ў нагу, ахова адкрыла агонь па людзях, былі забітыя і параненыя.
2019 — сыгнал Радыё Свабода апошні раз прагучаў у этэры, на сярэдняхвалевай частаце 1386 кГц.
У гэты дзень нарадзіліся:
1861 — у Ракаве нарадзіўся Мар’ян Зьдзяхоўскі, гісторык літаратуры, філёзаф, літаратурны крытык, рэктар Віленскага ўнівэрсытэту.
1881 — паэт Янка Журба.
1883 — чэскі пісьменьнік Яраслаў Гашак, аўтар прыгодаў удалага ваякі Швэйка.
1916 — Клод Шэнан, амэрыканскі матэматык і інжынэр, стваральнік тэорыі інфармацыі.
1927 — Антось Фурс, удзельнік паваеннага Саюзу беларускіх патрыётаў, вязень ГУЛАГу.
1929 — Флярыян Няўважны, польскі славіст, папулярызатар беларускай літаратуры.
1956 — Ірына Багдановіч, паэтка і літаратуразнаўца.
У памяці
1632 — Жыгімонт ІІІ Ваза, вялікі князь літоўскі і кароль польскі.
1930 — Мікалай Судзілоўскі, філёзаф і прыродазнаўца, палітык і ўдзельнік грамадзка-палітычных рухаў у розных краінах.
1945 — калі пачаўся штурм Райхстагу, скончыў жыцьцё самагубствам Адольф Гітлер.
2011 — памёр аргентынскі пісьменьнік Эрнэста Сабата.
2001 — пісьменьнік Уладзімер Дамашэвіч.
2001 — у сваёй кватэры быў забіты Алесь Каралёў, інжынэр, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.