Лінкі ўнівэрсальнага доступу

NATO умацоўвае мяжу зь Беларусьсю перад самітам Альянсу ў Вільні


Нямецкія сыстэмы супрацьпаветранай абароны Patriot у аэрапорце Вільні, Літва, 7 ліпеня 2023 году
Нямецкія сыстэмы супрацьпаветранай абароны Patriot у аэрапорце Вільні, Літва, 7 ліпеня 2023 году

NATO ператварыла Вільню ў крэпасьць, абароненую сучаснай зброяй, каб абараніць лідэраў альянсу, якія сустрэнуцца на наступным тыдні ўсяго ў 32 кілямэтрах ад мяжы зь Беларусьсю, саюзьніцай Расеі, піша агенцтва Reuters.

Шаснаццаць саюзьнікаў NATO накіравалі агулам каля 1000 вайскоўцаў для аховы саміту 11-12 ліпеня. Многія зь іх таксама надалі перадавыя сыстэмы супрацьпаветранай абароны, якіх няма ў краінах Балтыі.

Так, Нямеччына разгарнула 12 ракетных установак Patriot, якія выкарыстоўваюцца для перахопу балістычных і крылатых ракет або ваенных самалётаў. У віленскім аэрапорце былі заўважаныя 8 ракетных установак Patriot, накіраваных у бок расейскага Калінінграда, яшчэ 2 накіраваныя ў бок Беларусі.

Гішпанія накіравала ў Літву сыстэму супрацьпаветранай абароны NASAMS, Францыя — самаходныя гаўбіцы Caesar. Таксама Францыя, Фінляндыя і Данія разьмяшчаюць свае ваенныя самалёты ў Літве, Вялікая Брытанія і Францыя —сродкі барацьбы зь бесьпілётнікамі.

Польшча і Нямеччына накіравалі ў Літву верталётныя сілы спэцназу. Іншыя краіны дасылаюць меры для барацьбы зь любымі патэнцыйнымі хімічнымі, біялягічнымі, радыялягічнымі і ядзернымі нападамі.

«Было б больш чым безадказна пакінуць наша неба без абароны, калі прыбываюць Байдэн і лідары 40 краін», — заявіў прэзыдэнт Літвы Гітанас Наўседа.

Таксама Літва ў тры разы павялічыла колькасьць памежнікаў на мяжы зь Беларусьсю і Расеяй на летні пэрыяд, узмацніўшы іх афіцэрамі з Латвіі і Польшчы. Дзьве краіны таксама накіравалі паліцыю для патруляваньня Вільні.

«Мы рыхтуемся да розных правакацый», — заявіў начальнік памежнай службы Літвы Рустамас Любаевас. Ён дадаў, што асьцерагаецца хваляў мігрантаў зь Беларусі, парушэньняў мяжы або зьяўленьня ваеннай тэхнікі на мяжы без тлумачэньня прычын.

Да саміту Літва аднавіла памежны кантроль на межах з Польшчай і Латвіяй.

Саміт NATO пройдзе 11-12 ліпеня ў Вільні.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG