Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У сувязі з самітам NATO Літва ўвяла памежны кантроль зь іншымі краінамі Эўразьвязу


Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота
Беларуска-літоўская мяжа. Ілюстрацыйнае фота

Літва са сьнежня 2022 году не пусьціла ў краіну 800 грамадзян Беларусі і 150 расейцаў.

Літва з 7 ліпеня на тыдзень аднавіла ўнутраны памежны кантроль, піша Delfi.

Два кантрольна-прапускныя пункты адкрыты на мяжы з Польшчай, пяць — на мяжы з Латвіяй. Таксама будуць правяраць пасажыраў самалётаў, паромаў і караблёў.

«Наша асноўная ўвага будзе засяроджана на кантролі людзей і транспартных сродкаў. Супрацоўнікі пастараюцца праводзіць працэдуры праверкі як мага хутчэй, каб пазьбегнуць фармаваньня чэргаў», — сказаў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Рустам Любаеў.

«Акрамя таго, [на мяжы] будуць вызначаны пэўныя профілі рызыкі, і, абапіраючыся на іх, супрацоўнікі будуць праводзіць праверкі», — расказаў кіраўнік Службы аховы дзяржаўнай мяжы (САДМ) Рустам Любаеў.

У тых, хто цяпер прыбывае ў Літву, правяраюць дакумэнты. Грамадзяне трэціх краін (у тым ліку беларусы) павінны будуць паказаць пашпарт і дзейную візу.

Унутраны памежны кантроль уводзіцца ў сувязі з самітам NATO, які пройдзе ў Вільні 11-12 ліпеня. Гэта звычайная практыка для падзеяў такога маштабу і значнасьці ў краінах Шэнгенскай зоны.

Пры гэтым афіцыйная Вільня рэгулярна падкрэсьлівае, што адчувае пагрозу з боку рэжыму Лукашэнкі ў Беларусі. 26 чэрвеня Дзяржаўная рада абароны Літвы заявіла аб неабходнасьці ўзмацніць бясьпеку ўсходніх межаў краіны і NATO. Прэзідэнт Гітанас Наўседа не выключыў замацаваньня «вагнэраўцаў» на тэрыторыі Беларусі. Удзельнікі пасяджэньня ўказалі на рост «пагрозы незаконнай дзейнасьці на літоўска-беларускай мяжы, а таксама розных правакацый».

Літоўскія ўлады ўвялі больш жорсткія праверкі на літоўска-беларускай мяжы на фоне напружанасьці, якая ідзе ад Масквы і Менску ў сувязі з вайной ва Ўкраіне. Паводле кіраўніцы МУС Літвы Агне Білатайце, калі ўзровень пагрозы ў Літве зьменіцца, мяжу наогул могуць закрыць. Але пакуль для гэтага, як сказалі ў МЗС, няма падстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG