Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Рэчыцы да Дня перамогі правялі «Парад октябрятских войск»


Акцыя да Дня перамогі з удзелам школьнікаў Рэчыцы. Фота рэчыцкай СШ № 2
Акцыя да Дня перамогі з удзелам школьнікаў Рэчыцы. Фота рэчыцкай СШ № 2

У горадзе Рэчыцы Гомельскай вобласьці да сьвята 9 траўня з удзелам дзяцей правялі «Парад октябрятских войск».

«Октябрятами» ў часы СССР былі школьнікі малодшых клясаў.

Вучняў сярэдняй школе № 6 Рэчыцы вывелі на парад у форме, якая нагадвае вайсковую.

Акцыя да Дня перамогі з удзелам школьнікаў Рэчыцы. Фота рэчыцкай СШ № 6
Акцыя да Дня перамогі з удзелам школьнікаў Рэчыцы. Фота рэчыцкай СШ № 6

Дзеці павінны былі па-вайсковаму ісьці маршам, паказваць свае ўменьні і навыкі зь мілітарысцкім адценьнем.

У некаторых школах атрады называлі адпаведна роду войскаў. Напрыклад, у рэчыцкай сярэдняй школе № 2 гэта былі «артылерысты», піша рэгіянальнае выданьне «Флагшток».

Акцыя да Дня перамогі з удзелам школьнікаў Рэчыцы. Фота рэчыцкай СШ № 6
Акцыя да Дня перамогі з удзелам школьнікаў Рэчыцы. Фота рэчыцкай СШ № 6

Такія дзіцячыя парады ў Беларусі праводзяць зь мінулага году, гэтая практыка прыйшла з Расеі, дзе такое даўно стала распаўсюджанай зьявай.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG