Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Экс-прэзыдэнту Бразыліі на 8 гадоў забаранілі балятавацца. Тады ён падтрымае на прэыздэнцтва сваю жонку


Балсанару пасьля вэрдыкту суду, 1 ліпеня 2023
Балсанару пасьля вэрдыкту суду, 1 ліпеня 2023

Вышэйшы выбарчы суд Бразыліі большасьцю галасоў забараніў былому прэзыдэнту краіны Жаіру Балсанару займаць дзяржаўныя пасады да 2030 году за ягоныя паводзіны падчас выбараў 2022 году, паведамляе Reuters.

Пяць з сямі судзьдзяў прагаласавалі за тое, каб прызнаць 68-гадовага Балсанару вінаватым у злоўжываньні ўладай і ілжывых заявах аб тым, што электронныя бюлетэні, якія выкарыстоўваюцца ў краіне, уразьлівыя для нападаў хакераў і могуць быць падтасаваныя.

Галоўны судзьдзя ў гэтай справе Бэнэдыта Гансалвеш заявіў, што былы прэзыдэнт «паставіў пад пагрозу давер» да выбарчай сыстэмы Бразыліі.

Пастанова пазбаўляе Балсанару права балятавацца на наступных прэзыдэнцкіх выбарах у 2026 годзе. Бразыльскім правым зараз неабходна шукаць новага кандыдата, адзначае RFI.

Балсанару адмаўляе парушэньні, а яго адвакаты паабяцалі падаць у Вярхоўны суд апэляцыю, якая, паводле назіральнікаў, наўрад ці будзе пасьпяховай.

Па словах Балсанару, калі забарона балятавацца застанецца ў сіле, ён падтрымае сваю жонку Мішэль у якасьці кандыдата ў прэзыдэнты.

  • Балсанару летась зь невялікім адрывам прайграў выбары леваму кандыдату, былому прэзыдэнту Луісу Лулу да Сілву. Прыхільнікі Балсанару, якія не прызналі вынікі выбараў, учынілі ў сталіцы беспарадкі.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава
XS
SM
MD
LG