Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 20 гадоў таму пайшоў з жыцьця Васіль Быкаў


Падзеі 22 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

22 чэрвеня 2003 году памёр Васіль Быкаў, народны пісьменьнік Беларусі. Труну ўсталявалі ў Доме літаратара, і калі ўдава пісьменьніка Ірына Міхайлаўна адмовілася прыбраць бел-чырвона-белы сьцяг, прадстаўнікі ўладаў пакінулі цырымонію. Быкава хаваў народ: тысячы беларусаў прайшлі пешшу ад плошчы Перамогі да Ўсходніх могілак пад нацыянальнымі сьцягамі.

У Менску да гэтага часу няма ні плошчы, ні вуліцы, ні помніка Быкаву.

Пахаваньне Васіля Быкава 25 чэрвеня 2003 г.
Пахаваньне Васіля Быкава 25 чэрвеня 2003 г.

Таксама ў гэты дзень

1919 — у Горадні выйшла газэта «Родны край», была неўзабаве забаронена на 6-м нумары.

1941 — нацыстоўская Нямеччына напала на Савецкі Саюз, пасьля амаль двухгадовага перадыху Другая сусьветная вайна вярнулася на беларускія землі.

1943 — ва ўмовах нямецкай акупацыі заснавана моладзевая патрыятычная арганізацыя — Саюз Беларускай Моладзі. СБМ дзейнічаў у Беларусі да ліпеня 1944 году.

1950 — у Маладэчне адбыўся суд над удзельнікамі мядзельска-смаргонскага вучнёўскага антысавецкага падпольля. Большасьць удзельнікаў асуджана на 25 гадоў савецкіх канцлягераў, а кіраўнік групы Расьціслаў Лапіцкі — на расстрэл. Валер Мазынскі зьняў дакумэнтальны фільм пра Расьціслава Лапіцкага.

Расьціслаў Лапіцкі
Расьціслаў Лапіцкі

У гэты дзень нарадзіліся

1883 Аляксандар Цьвікевіч, палітычны дзяяч, гісторык, філёзаф, публіцыст. Расстраляны НКВД.

Аляксандар Цьвікевіч
Аляксандар Цьвікевіч

1896Браніслаў Туронак, грамадзкі дзяяч і публіцыст.

1926 — польскі пісьменьнік і кінэматаграфіст Тадэвуш Канвіцкі.

1960Сяргей Кушняроў, амэрыканскі мультыплікатар беларускага паходжаньня.​

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG