Дата дня
14 траўня 1900 году нарадзіўся Міхась Забэйда-Суміцкі — беларускі опэрны сьпявак і музычны пэдагог, саліст La Scala (Мілян), выканаўца беларускіх народных песень. Папулярызаваў беларускую народную песьню ў сьвеце.
Дзень у гісторыі
1792 — Барысаў атрымаў ад уладаў Расеі новы герб.
1905 — пачалося паўстаньне каманды расейскага браняносца «Пацёмкін» на Чорным моры, адна са знакавых падзеяў рэвалюцыі 1905–1907 гадоў у Расеі.
1906 — у Беластоку адбыўся пагром габрэяў.
1937 — у Маскве арыштаваны Мікалай Галадзед, старшыня Савету народных камісараў БССР. Пасьля арышту ў Маскве яго скіравалі ў Менск, дзе ў часе допыту ў будынку НКВД Галадзед выкінуўся з акна 5-га паверху.
1938 — заснаваны Беларускі дзяржаўны тэатар лялек.
1941 — савецкія войскі пачалі масавую дэпартацыю грамадзян Латвіі, Літвы і Эстоніі ў аддаленыя расейскія рэгіёны.
1982 — перамога Брытаніі над Аргентынаю ў вайне за Фолклэнды.
1995 — тэрарыстычная група Шаміля Басаева захапіла ў закладнікі каля 1600 чалавек у шпіталі гораду Будзёнаўску.
У гэты дзень нарадзіліся
1867 — Мітрафан Доўнар-Запольскі, беларускі гісторык, адзін з заснавальнікаў беларускай гістарыяграфіі.
1900 — Міхась Забэйда-Суміцкі, беларускі опэрны сьпявак і музычны пэдагог, саліст La Scala (Мілян), выканаўца беларускіх народных песень.
1928 — Чэ Гевара, аргентынскі рэвалюцыянэр, адна з цэнтральных фігураў Кубінскай рэвалюцыі.
1931 — Ігар Сарокін, беларускі опэрны сьпявак, народны артыст Беларусі.
1946 — Дональд Трамп, 45-ы прэзыдэнт ЗША.
У памяці
1903 — Ян Карловіч, лінгвіст, этнограф, фальклярыст і музыказнаўца.
1920 — Макс Вэбэр, нямецкі сацыёляг, эканаміст, юрыст.
1936 — Гільбэрт Кійт Чэстэртан, брытанскі пісьменьнік і журналіст.
1986 — Хорхэ Люіс Борхэс, аргентынскі празаік, паэт і публіцыст.