Дата дня
10 чэрвеня 1812 году ў Полацку адкрылася езуіцкая акадэмія — першая вышэйшая навучальная ўстанова на тэрыторыі сучаснай Беларусі. Полацкая езуіцкая акадэмія дзейнічала да 1820 году.
Таксама ў гэты дзень
1562 — з друкарні ў Нясьвіжы выйшла першая кніга беларускага асьветніка Сымона Буднага — Катэхізіс.
1917 — у Менску выйшаў першы нумар газэты «Вольная Беларусь» пад рэдакцыяй Язэпа Лёсіка.
1925 — пастановаю Савету народных камісараў БССР Янку Купалу надалі годнасьць народнага паэта Беларусі ў сувязі з 20-годзьдзем ягонай творчай дзейнасьці. Купала стаў першым афіцыйна прызнаным народным паэтам.
1940 — падчас Другой сусьветнай вайны Італія абвясьціла вайну Францыі і Вялікай Брытаніі.
1947 — швэдзкая кампанія «Сааб» выпусьціла свой першы аўтамабіль.
2008 — з аўкцыёну прадалі пісьменьніцкі дом адпачынку Іслач у Валожынскім раёне. Папярэдне Вярхоўны суд за «парушэньні статутнай дзейнасьці» зьліквідаваў Беларускі літаратурны фонд, які распараджаўся гэтым домам.
2009 — падчас расейска-беларускай малочнай вайны на тэрыторыі Расеі забаранілі ўвоз практычна ўсёй беларускай малочнай прадукцыі. Галоўны санітарны лекар Расеі Генадзь Анішчанка абвясьціў пра сьпіс забаронаў 6 чэрвеня, а 9 чэрвеня яго дапоўніў. З гандлёвых сетак Расейскай Фэдэрацыі пачалі здымаць малочныя вырабы беларускай вытворчасьці, а ў Беларусі вернутае малако вылівалі ў сянажныя вежы.
У гэты дзень нарадзіліся
1723 — Францішак Папроцкі, езуіт, філёзаф і асьветнік, адзін з выдаўцоў віленскіх «Палітычных календароў», заснавальнік, выдавец і рэдактар штотыднёвіка «Літоўскі кур’ер».
1883 — Язэп Гапановіч, нацыянальны дзеяч, прадпрымальнік.
1926 — Уладзімер Кулажанка, беларускі эканаміст, доктар эканамічных навук, прафэсар, чалец Ценевага Кабінэту Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце 12-га скліканьня.
У памяці
1923 — Міхал Федароўскі, фальклярыст, этнограф, археоляг, калекцыянэр.
1926 — Антоніё Гаўдзі, каталёнскі архітэктар.
1982 — Ян Садоўскі, навуковец, скарыназнаўца, дзеяч беларускай эміграцыі ў Вялікай Брытаніі і Канадзе.
2010 — Пётра Маланачкін, грамадзкі актывіст з Горак, ініцыятар збору подпісаў супраць будаўніцтва беларускай атамнай электрастанцыі.
2011 — Васіль Храмцоў, грамадзкі актывіст з Наваполацку.