Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Крамлі паведамілі, што новая сустрэча Лукашэнкі і Пуціна адбудзецца 9 чэрвеня


Дзьмітрый Пяскоў. Архіўнае фота
Дзьмітрый Пяскоў. Архіўнае фота

Апошні раз Лукашэнка і Пуцін сустракаліся два тыдні таму. Гэта будзе пятая іх сустрэча ў 2023 годзе.

Дзьмітрый Пяскоў, прэсавы сакратар расейскага прэзыдэнта, паведаміў, што 9 чэрвеня адбудзецца сустрэча Ўладзіміра Пуціна з Аляксандрам Лукашэнкам.

Як паведаміла расейскае агенцтва РБК, Пяскоў таксама выказаў падзяку «беларускім сябрам» за вызваленьне грамадзянкі Расеі Соф’і Сапегі.

У той жа час агенцтва не ўдакладніла кола пытаньняў, якія будуць абмяркоўваць Пуцін і Лукашэнка.

8 чэрвеня на сустрэчы з сакратарамі саветаў бясьпекі дзяржаў Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бясьпецы (АДКБ) у Менску Аляксандар Лукашэнка паведаміў аб намеры сустрэцца з Уладзімірам Пуціным, але імаверную дату гэтай сустрэчы не назваў.

Апроч таго, Лукашэнка расказаў сакратарам саветаў бясьпекі дзяржаў АДКБ, як варта вырашаць «канфлікты» ва Ўкраіне, Азэрбайджане і Армэніі.

У 2022 годзе, пасьля расейскага ўварваньня Расеі ва Ўкраіну, якое падтрымаў Аляксандар Лукашэнка, ён дзесяць разоў сустракаўся з Уладзімірам Пуціным.

З пачатку 2023 году Лукашэнка правёў чатыры сустрэчы з расейскім прэзыдэнтам.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG