Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Баранавіцкую студэнтку судзілі проста ў ВНУ за абразу Лукашэнкі


Суд над 18-гадовай студэнткай БарДУ. Фота: Баранавіцкая міжраённая пракуратура
Суд над 18-гадовай студэнткай БарДУ. Фота: Баранавіцкая міжраённая пракуратура

Выязное судовае пасяджэньне ў дачыненьні да 18-гадовай студэнткі Баранавіцкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту прайшло ў ВНУ з ініцыятывы Баранавіцкай міжраённай пракуратуры.

18-гадовую студэнтку судзілі за «публічную абразу Лукашэнкі», паведаміла прэс-служба інфармацыі пракуратуры Берасьцейскай вобласьці.

Паводле ведамства, дзяўчына 26 верасьня 2022 году пакінула ў адным з тэлеграм-чатаў «абразьлівы камэнтар» у адрас Аляксандра Лукашэнкі. Супрацоўнікі пракуратуры ўбачылі яго «падчас маніторынгу інтэрнэт-рэсурсаў» і завялі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу.

Студэнтка прызнала сваю віну ў поўным аб’ёме. Па выніках паседжаньня ёй прысудзілі 2 гады так званай «хатняй хіміі».

Пасьля судовага паседжаньня дзяржаўны абвінаваўца выступіў перад студэнтамі і «растлумачыў адказнасьць за дзеяньні экстрэмісцкага характару», а таксама «арыентаваў маладых людзей не паддавацца на дэструктыўныя заклікі».

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG