Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Сілавікі затрымалі адразу восем жыхароў Ліды, іх прымусілі спаліць беларускі нацыянальны сьцяг


Затрыманьні ў Беларусі. Архіўнае фота
Затрыманьні ў Беларусі. Архіўнае фота

Сілавікі заяўляюць, што будуць працягваць ператрусы і затрыманьні ў Лідзе Горадзенскай вобласьці.

Сілавікі затрымалі восем жыхароў Ліды, іх прымусілі спаліць нацыянальны сьцяг, паведамляе «Вясна».

Відэа зь імі зьявілася ў праўладным тэлеграм-канале. Іх абвінавачваюць ва ўдзеле ў тэлеграм-чаце «Лида 97».

У відэа паведамляецца, што на затрыманых склалі пратаколы паводле арт. 19.11 КаАП. На дваіх завялі крымінальныя справы за ўдзел у акцыях пратэсту 2020 году.

Таксама затрыманых прымусілі спаліць нацыянальны сьцяг. Сілавікі заяўляюць, што будуць працягваць ператрусы і затрыманьні ў Лідзе.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG