Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень памяці Язэпа Варонкі і Юрася Бушлякова


Юрась Бушлякоў
Юрась Бушлякоў

Падзеі 4 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1634 — Палянаўскім мірам была скончана Смаленская вайна паміж Рэччу Паспалітай і Маскоўскай дзяржавай.

1800 — у Вашынгтоне завяршылася будаўніцтва Белага дому, і ў яго засяліліся першыя насельнікі: прэзыдэнт Джон Адамс з жонкай.

1972 — паэт Іосіф Бродзкі накіраваўся ў вымушаную эміграцыю з СССР.

1989 — на плошчы Т'яньаньмынь у Пэкіне канчаткова здушылі студэнцкую дэманстрацыю пратэсту.

1989 — у Польшчы адбыліся першыя часткова свабодныя парлямэнцкія выбары, на якіх, нягледзячы на квоты для камуністычнага рэжыму, перамог рух «Салідарнасьць».

У гэты дзень нарадзіліся


1867 Густаў Манэргайм, маршал Фінляндыі, прэзыдэнт Фінляндыі ў 1944–1946.

1946Людміла Бржазоўская, балерына, народная артыстка БССР.

У памяці

1847— памёр Стафан Грабоўскі, вайсковы дзеяч, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 г.

1872 — памёр Станіслаў Манюшка, беларускі і польскі кампазытар.

1953 — памёр Язэп Варонка, першы прэмʼер і міністар замежных спраў ураду БНР.

Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць другі справа
Першы ўрад БНР. Язэп Варонка сядзіць другі справа

1986 — памерла Канстанцыя Буйло, паэтка.

Канстанцыя Буйло
Канстанцыя Буйло

2013 — памёр Юрась Бушлякоў, беларускі мовазнаўца, супрацоўнік беларускай рэдакцыі Радыё Свабода. Адзін з суаўтараў кнігі «Беларускі клясычны правапіс».

Кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова»
Кніга Юрася Бушлякова «Жывая мова»

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG