Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 35-я гадавіна першай публікацыі пра Курапаты


Курапаты
Курапаты

Падзеі 3 чэрвеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дата дня

3 чэрвеня 1988 году ў газэце «Літаратура і мастацтва» быў надрукаваны артыкул Зянона Пазьняка і Яўгена Шмыгалёва «Курапаты — дарога сьмерці». У выніку сьвет даведаўся пра масавыя сталінскія рэпрэсіі ў Беларусі.​

Дзень у гісторыі

1863 — Адбылася бітва пад Мілавідамі, аб’яднаныя сілы паўстанцаў пад камандаваньнем Ф. Юндзіла, І. Лукашэвіча, А. Лянкевіча, Л. Нарбута і агульным кіраўніцтвам К. Каліноўскага далі бой расейскаму войску. Сярод удзельнікаў бітвы былі Ф. Багушэвіч і М. Андрыёлі.

Сьвяткаваньне гадавіны бітвы пад Мілавідамі, чэрвень 2013
Сьвяткаваньне гадавіны бітвы пад Мілавідамі, чэрвень 2013

1912 Янка Купала скончыў працу над камэдыяй «Паўлінка».

1980 — У выніку памылкі амэрыканскага кампутара, што паведаміў аб савецкім ядзерным нападзе, у ЗША абвешчаная ядзерная трывога.

2006 — Чарнагорыя абвясьціла незалежнасьць ад Сэрбіі.

У гэты дзень нарадзіліся

1911 Ганна Сапрыка, беларуская пісьменьніца, перакладчыца.

1915Адольф Гугель, беларускі мастак.

Кастусь Каліноўскі, карціна Адольфа Гугеля і Раісы Кудрэвіч
Кастусь Каліноўскі, карціна Адольфа Гугеля і Раісы Кудрэвіч

1935 Васіль Зуёнак, беларускі паэт.

Васіль Зуёнак
Васіль Зуёнак

У памяці

1899 Ёган Штраўс (сын), аўстрыйскі кампазытар, дырыжор і скрыпач, кароль вальсаў (самы славуты —«Казкі венскага лесу»), аўтар апэрэт (найвядомейшыя — «Жанчына-кажан», «Цыганскі барон»).

Ёган Штраўс
Ёган Штраўс

1924Франц Кафка, нямецкамоўны пісьменьнік.

Франц Кафка
Франц Кафка

1997Янка Сурвіла, грамадзкі дзяяч у эміграцыі, у 1958–1965 арганізатар і вядоўца беларускіх радыёпраграмаў Гішпанскага радыё.

Янка Сурвіла. Мадрыд, 1958
Янка Сурвіла. Мадрыд, 1958

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG