Cама Алена Анісім, паводле словаў яе знаёмых, пакуль адыходзіць ад таго, што адбылося, на лецішчы і недасяжная для камэнтароў.
Алену Анісім затрымалі 17 траўня на працоўным месцы. Пазьней былой старшыні Таварыства беларускай мовы прызначылі 12 дзён арышту нібыта за «дробнае хуліганства» — быццам бы яна ў РУУС Першамайскага раёна Менска «крычала, размахвала рукамі, паводзіла сябе агрэсіўна, на просьбы супакоіцца не рэагавала».
Пазьней стала вядома, што Алену Анісім звольнілі з Акадэміі навук за час арышту.