Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 112 гадоў зь дня нараджэньня Васіля Віткі


Васіль Вітка
Васіль Вітка

Падзеі 16 траўня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Дзень у гісторыі

1657 — у Янаве Палескім па працяглых катаваньнях казакі забілі каталіцкага місіянэра Андрэя Баболю. У 1853 годзе Ватыкан прызнаў яго блаславёным.

1674 Ян Сабескі быў абраны каралём польскім і вялікім князем літоўскім.

Кароль Ян Сабескі ў бітве пад Венай, карціна Яна Матэйкі
Кароль Ян Сабескі ў бітве пад Венай, карціна Яна Матэйкі

1686 — паміж Расеяй і Рэччу Паспалітай падпісаны «вечны мір», Расея атрымала Смаленшчыну, Чарнігаўшчыну і Кіеў.

1804Напалеон I быў абвешчаны імпэратарам.

Напалеон карануе сваю жонку Жазэфіну, карціна Жака-Люі Давіда
Напалеон карануе сваю жонку Жазэфіну, карціна Жака-Люі Давіда

1889 — упершыню апублікавалі паэму «Тарас на Парнасе» (у газэце «Минский листок»). Паэма была напісаная, найбольш верагодна, у 1850-я. Аўтарам паэмы лічыцца Канстанцін Вераніцын.

1986 — у Горадні быў адкрыты Дом-музэй Максіма Багдановіча.

Дом-музэй Максіма Багдановіча ў Горадні
Дом-музэй Максіма Багдановіча ў Горадні

У гэты дзень нарадзіліся

1755Ян Непамуцэн Касакоўскі, дзяржаўны й рэлігійны дзеяч ВКЛ.

1911 Васіль Вітка, клясык беларускай дзіцячай літаратуры.

1955Вольга Корбут, гімнастка, чатырохразовая алімпійская чэмпіёнка.

Вольга Корбут з залатым алімпійскім мэдалём на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972 годзе
Вольга Корбут з залатым алімпійскім мэдалём на Алімпіядзе ў Мюнхэне ў 1972 годзе

1957 Юры Шаўчук, расейскі паэт і рок-музыка.

Юры Шаўчук
Юры Шаўчук

У памяці

1926 Казімер Сваяк, беларускі каталіцкі сьвятар, нацыянальны дзеяч, паэт.

Казімер Сваяк
Казімер Сваяк

1979Яўсей Канчар, беларускі палітычны дзеяч, гісторык, публіцыст, вучоны ў галіне эканамічнай геаграфіі, адзін з арганізатараў Усебеларускага зьезду 1917 году.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG