Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 35 год таму пачаўся вывад савецкіх войскаў з Аўганістану


Вывад савецкіх войскаў з Аўганістану, 1988 год
Вывад савецкіх войскаў з Аўганістану, 1988 год

Падзеі 15 траўня ў Беларусі і сьвеце

Дзень у гісторыі

1905 — дэбютаваў у друку Янка Купала. У газэце «Северо-западный край» быў апублікаваны верш «Мужык».

1948 — 5 арабскіх дзяржаваў (Сырыя, Эгіпет, Лібан, Ірак і Ярданія) напалі на Ізраіль на наступны дзень пасьля абвяшчэньня яго незалежнасьці.

1950 — у Тураве адкрыўся краязнаўчы музэй.

1955 — СССР, ЗША, Англія, Францыя і Аўстрыя падпісалі дзяржаўную дамову аб аднаўленьні незалежнай і дэмакратычнай Аўстрыі.

1971 — у Лёндане адкрыліся Беларуская бібліятэка і музэй імя Францішка Скарыны, якімі доўгі час апекваўся а. Аляксандар Надсан.

1979 — у Менску адкрыўся Музэй старажытнабеларускай культуры (заснаваны 7 ліпеня 1977 году).

1988 — пачаўся першы этап вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.

1990 — пачаў працу Вярхоўны Савет БССР 12-га скліканьня, якому было наканавана абвясьціць незалежнасьць Беларусі.

1993 — у Гомлі створаны Музэй-лябараторыя Францішка Скарыны.

У гэты дзень нарадзіліся

1845Ян Чэрскі, удзельнік паўстаньня 1863–1864 гадоў, геоляг і географ, дасьледчык Сібіру.

1882Уладыслаў Галубок, беларускі тэатральны дзеяч, рэжысэр, драматург.


1891 Міхаіл Булгакаў, расейскі пісьменьнік і драматург.

Міхаіл Булгакаў
Міхаіл Булгакаў

1909Язэп Найдзюк, дзеяч заходнебеларускага нацыянальнага руху, выдавец, гісторык.

1922 Пётар Васілеўскі, пісьменьнік і кінарэжысэр . Сярод работ — фільм «Палеская легенда».

1926 Ніна Тарас, беларуская пісьменьніца.

1936Барыс Сачанка, беларускі пісьменьнік, перакладчык і выдавец.

Леанід Гаўрылкін, Максім Танк і Барыс Сачанка. Верасень 1984 г. З фондаў БДАМЛМ
Леанід Гаўрылкін, Максім Танк і Барыс Сачанка. Верасень 1984 г. З фондаў БДАМЛМ

1960 Кірыла Насаеў, хормайстар і музыколяг, Кстваральнік хору «Унія», удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.

Кірыла Насаеў, стваральнік хору «Унія»
Кірыла Насаеў, стваральнік хору «Унія»

У памяці

1762 — памёр Міхал Казімер Радзівіл «Рыбанька», вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч, мэцэнат.

1935 — памёр Казімер Малевіч, мастак-авангардыст, адзін з заснавальнікаў супрэматызму — кірунку ў абстрактным мастацтве.

2013 — памерла Нінэль Шчасная, беларуская мастачка.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG