Дата дня
12 траўня 1800 году нарадзіўся Валенці-Вільгельм Ваньковіч, мастак, прыхільнік вызвольнага руху 1820-х.
Таксама ў гэты дзень
1926 — Травеньскі пераварот у міжваеннай Польшчы, другі прыход да ўлады Юзафа Пілсудскага.
1954 — Беларускую ССР прынялі ў UNESCO.
1976 — створаная Маскоўская Хэльсынская група — адна з найбольш вядомых праваабарончых арганізацый у СССР.
У гэты дзень нарадзіліся
1670 — Аўгуст Моцны, курфюрст саксонскі, кароль польскі і вялікі князь літоўскі.
1909 — Язэп Найдзюк, беларускі выдавец.
1931 — Уладзімер Бровікаў, у 1983–1986 гг. — старшыня Савету Міністраў БССР.
1933 — Андрэй Вазьнясенскі, савецкі і расейскі паэт.
У памяці
1935 — Юзаф Пілсудскі, польскі дзяржаўны дзеяч, першы кіраўнік адроджанай у 1918 годзе Польшчы.
1970 — Уладзіслаў Андэрс, кіраўнік польскіх узброеных антынацысцкіх фармаваньняў у 1944–1945 гадах.