Ён заявіў, што выбух прагрымеў ля шматкватэрнага дома на вуліцы Герояў Украіны, 67.
«Паводле папярэдніх зьвестак, бальнічны аформлены аднаму з кіраўнікоў акупацыйнай міліцыі, які здрадзіў Украіне і перайшоў на бок ворага», — сказаў ён.
Фёдараў ня стаў называць імя пацярпелага і не ўдакладніў, у якім ён стане.
Аб выбуху ў Мелітопалі і адным пацярпелым таксама заявілі расейскія дзяржаўныя мэдыя. Паводле паведамленьняў лякальных тэлеграм-каналаў, гаворка ідзе аб супрацоўніку акупацыйнай паліцыі Аляксандру Мішчанку.
Рэдакцыя ўкраінскай службы Радыё Свабода ня можа незалежна пацьвердзіць ці зьняпраўдзіць гэтую інфармацыю.
Аб выбухах у гэтым акупаваным горадзе паведамляецца рэгулярна.
Мелітопаль у Запароскай вобласьці войскі Расеі акупавалі ў пачатку поўнамаштабнай вайны. Расейская служба Радыё Свабода, спасылаючыся на зьвесткі неназваных украінскіх і расейскіх крыніц, паведаміла, што менавіта ў Мелітопаль Расея перанесла камандаваньне паўднёвым фронтам пасьля выхаду расейскіх войскаў з Херсону.