Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ва Ўкраіне ствараецца яшчэ адно вайсковае падразьдзяленьне беларускіх добраахвотнікаў


Яўген Міхасюк
Яўген Міхасюк

У складзе Ўзброеных сіл Украіны (УСУ) ствараецца яшчэ адно вайсковае падразьдзяленьне беларускіх добраахвотнікаў. Яно фармуецца ў структуры Другога інтэрнацыянальнага легіёну.

Пра гэта ў сваім тэлеграм-канале паведаміў добраахвотнік зь Беларусі Яўген Міхасюк (пазыўны «Аўгуст»).

Паводле яго, дазвол на стварэньне асобнага беларускага фармаваньня атрыманы ад кіраўніцтва Другога інтэрнацыянальнага легіёну.

«Сёньня мы вырашаем шмат розных пытаньняў: выконваем баявыя задачы, шукаем рэсурсы на тэхніку і амуніцыю і патроху рыхтуем новых байцоў. Але ўсё гэта будзе несур’ёзна, калі ў нас ня будзе дастатковай колькасьці розных спэцыялістаў. Нам патрэбныя людзі ў выведку, інжынэры, сувязісты, апэратары дронаў і нават мэнэджары», — заявіў Міхасюк.

Ён заклікаў патэнцыйных рэкрутаў «далучацца да нашай групы і талакой стварыць беларускае вайсковае падразьдзяленьне, за якое ня будзе сорамна».

Інфармацыя аб фармаваньні Другога інтэрнацыянальнага легіёну зьявілася вясной 2023 году. Паведамлялася, што ў яго склад увойдуць добраахвотнікі з розных краін, уключаючы Беларусь.

  • Ва Ўкраіне супраць расейскай агрэсіі ваюе некалькі беларускіх добраахвотніцкіх фармаваньняў.
  • Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны ў пачатку сакавіка 2022 году. 26 сакавіка ён увайшоў у склад УСУ. 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — «Волат» і «Тэрор». Пазьней быў сфармаваны трэці — «Літвін». Пасьля «Тэрор» стаў асобным падразьдзяленьнем па-за складам палка.
  • Беларускі полк «Пагоня» быў створаны таксама ў сакавіку мінулага года. Мэдыя называлі яго заснавальнікам Валера Сахашчыка — экс-камандзіра 38-й Берасьцейскай дэсантна-штурмавой брыгады, а цяпер прадстаўніка Абʼяднанага пераходнага кабінэта ў абароне і нацыянальнай бясьпецы.
  • Яўген Міхасюк — беларускі грамадзкі актывіст, які пераехаў ва Ўкраіну ў 2020 годзе пасьля затрыманьня ў Менску за ўдзел у велапрабегу салідарнасьці. Быў арыштаваны на 10 дзён як удзельнік «несанкцыянаванага масавага мерапрыемства».
  • Пасьля пачатку вайны Міхасюк далучыўся да палка Каліноўскага і з часам стаў камандзірам узводу. У сьнежні мінулага году ён пакінуў полк.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG