Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Лукашэнка зьбіраецца ў нядзелю ў Іран


Аляксандар Лукашэнка і Эбрагім Раісі
Аляксандар Лукашэнка і Эбрагім Раісі

Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Пул Первого».

Паводле яго, у Тэгеране Аляксандар Лукашэнка правядзе перамовы з прэзыдэнтам Ірану Эбрахімам Раісі, заплянаваныя таксама сустрэчы зь першым віцэ-прэзыдэнтам Махамадам Махберам, старшынём Сходу ісламскай рады Махамадам-Багерам Галібафам і вярхоўным лідэрам Ірану Алі Хамэнэі.

Іранскі прэзыдэнт запрасіў Лукашэнку падчас сустрэчы на саміце ШАС у Самаркандзе 16 верасьня 2022 году.

Як паведамляе «Пул Первого», падчас перамоваў бакі абмяркуюць рэалізацыю праектаў у сфэрах прамысловасьці, сельскай гаспадаркі, транспарту і лягістыкі. Асобную ўвагу нібыта аддадуць сытуацыі ў рэгіёне і ў сьвеце ў цэлым.

Па выніках сустрэчаў заплянаванае падпісаньне «дарожнай мапы» супрацоўніцтва паміж Беларусьсю і Іранам.

Міжнародная супольнасьць крытыкуе Іран за супрацу ў вайсковай сфэры з Расеяй, якая вядзе агрэсіўную вайну з Украінай, а таксама за жорсткае падаўленьне нядаўніх масавых пратэстаў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG