Як беларусу атрымаць дазвол на жыхарства ва Ўкраіне падчас вайны? Як і куды падаваць дакумэнты і што рабіць, калі міграцыйная служба адмаўляецца іх прымаць?
Адказы на гэтыя ды іншыя пытаньні пра легалізацыю беларусаў ва Ўкраіне сабраны ў бясплатным Telegram-боце @ConsultantBel_Bot.
Бот раскажа, як і на якой падставе беларус можа атрымаць дазвол на жыхарства, як атрымаць статус уцекача і як аспрэчыць адмову ў гэтых дакумэнтах. Калі інфармацыі, сабранай у боце, будзе недастаткова, ён дапаможа атрымаць кансультацыю ў праваабарончай арганізацыі, якая працуе зь беларусамі.
Telegram-бот зроблены ў рамках праграмы «Падтрымка грамадзянскіх ініцыятыў» Асьветніцкага дома правоў чалавека ў Чарнігаве. Простыя і зразумелыя інструкцыі @ConsultantBel_Bot складзены на падставе рэальных кейсаў і правераны юрыстам.
Знайсьці бот можна па спасылцы-запрашэньні https://t. me/ConsultantBel_Bot