Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Менскага тыктокера, які здымаў відэа пра збор «Родану», асудзілі за «распаўсюд экстрэмізму»


Сымболіка руху «Родан». Архіўнае фота
Сымболіка руху «Родан». Архіўнае фота

Суд Менскага раёну арыштаваў тыктокера im_ileva (Артур Ахмадзі), які здымаў відэа пра «Родан», на 10 дзён паводле артыкулу аб распаўсюджваньні экстрэмісцкіх матэрыялаў (19.11 КаАП).

Пра гэта «Медиазоне» расказаў знаёмы тыктокера.

Сілавікі апублікавалі з затрыманым «пакаяльнае» відэа, на ім ён кажа, што разьмясьціў у сваім акаўнце ў Tik-Tok відэа «дзе была сымболіка „Родан“», і гэтае відэа набрала 100 тысяч праглядаў, а таксама, што «перасылаў паведамленьні з тэлеграм-канала NEXTA». «Пакаяльнае» відэа таксама зьявілася і ў Tik-Tok самога затрыманага.

  • 2 сакавіка, як заявіла МУС Беларусі, у Менску было затрымана 80 чалавек. Паводле ведамства, затрыманьні прайшлі ў сувязі з сустрэчамі «ПВК Родан».
  • 1 сакавіка сілавікі паведамілі пра затрыманьні 52 чалавек у Берасьці, таксама нібыта падчас сустрэч «Родану».
  • 28 лютага пасьля аналягічнай сустрэчы ў Гомлі сілавікі заявілі пра затрыманьне 200 чалавек.

Пра ПВК «Родан»

ПВК «Родан» — зусім маладая субкультура, якая, тым ня менш, ужо «нарабіла шораху». Аснову прыхільнікаў руху складаюць падлеткі — аматары японскага анімэ. Рух названы ў гонар злачыннай арганізацыі «Геней Родан», альбо «Павукі», зь японскай анімэ Hunter x Hunter.

Абавязковым атрыбутам роданаўцаў зьяўляюцца чорная валасы, байкі з выявай павука, а таксама клятчастыя нагавіцы. Іх галоўны пасыл — не перашкаджайце нам выглядаць так, як мы хочам.

Сваімі галоўнымі праціўнікамі роданаўцы называюць «офнікаў». Часьцей за ўсё пад «офнікамі» маюцца на ўвазе моцныя падлеткі, які наводзяць страх на сваім раёне, школе ці іншай тэрыторыі, якія шукаюць любой магчымасьці, каб пабіцца. Сярод «офнікаў» няма нейкай канкрэтнай палітычнай ідэалёгіі, часта сярод іх сустракацца футбольныя фанаты, але гэта не абсалютна тоесныя паняткі.

Прыхільнікі «Родану», як і прадстаўнікі іншых моладзевых субкультур, часьцей за ўсё зьбіраюцца на фудкортах вялікіх гандлёвых цэнтраў. Там адбываюцца канфлікты і сутычкі зь іншымі субкультурамі. Менавіта зьбірацца ў гандлёвых цэнтрах і арганізоўваць бойкі з «офнікамі» заклікалі «павучыныя» суполкі як у Беларусі, так і ў Расеі з Украінай.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG