Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Давыдзька: Сьмяротная кара за здраду дзяржаве — гэта праява гуманізму


Генадзь Давыдзька
Генадзь Давыдзька

Дэпутат Палаты прадстаўнікоў Генадзь Давыдзька на староннках выданьня «Союзное вече» паспрабаваў растлумачыць, навошта на мінулым тыдні дэпутаты прынялі праект закону, які прадугледжвае ў тым ліку і сьмяротнае пакараньне для службовых асобаў за ўчыненьне здрады дзяржаве.

Давыдзька, які ўзначальвае ў Палаце камісію інфармацыйнай палітыкі, інфармацыйных тэхналёгіяў і сувязі, назваў закон «добрым, дакладным і своечасовым».

«Прыняты закон, пры ўсёй яго жорсткасьці, як бы гэта ні падавалася парадаксальным, — праява гуманізму: бо ён закліканы стрымаць, выратаваць таго, хто страціў сумленьне, абдуранага або падкупленага чалавека ад здрады радзіме і ад непазьбежнага пакараньня». — піша Давыдзька.

Дэпутат не прызнаванага ў сьвеце парлямэнту раскрытыкаваў людзей, якіх абурыў новы праект закону, і нечакана абвінаваціў іх у сьмерці Нікаляе і Элены Чаўшэску, прэзыдэнта Іраку Садама Хусэйна, іранскага генэрал-маёра Касэма Сулеймані.

«А зараз, зь іх маўклівай згоды, безь якога-небудзь закону, бяз сьледзтва і суду, заградатрады забіваюць у сьпіну ўкраінскіх салдатаў, якія жадаюць здацца ў палон і гэтым захаваць сваё жыцьцё», — напісаў Давыдзька.

Дэпутат паабяцаў, што рана ці позна тыя, каго ён прадстаўляе, «вернуць меч у ножны», то бок спыняць выкарыстоўваць жорсткія меры супраць сваіх апанэнтаў.

«Але пакуль няма міру, каб выжыць, мы прымаем меры неабходнай жорсткасьці. У імя міру» — перакананы Давыдзька.

  • Сьмяротная кара, як растлумачылі ў Палаце Прадстаўнікоў, можа быць прымененая да «службовых асоб, якія займаюць дзяржаўную пасаду, і асоб, на якіх распаўсюджваецца статус вайскоўца, якія ўчынілі злачынства, прадугледжанае артыкулам 356 КК «Здрада дзяржаве».
  • Таксама, у адпаведнасьці з законапраектам, ад крымінальнай адказнасьці змогуць вызваляць асоб, якія ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да злачынстваў, прадугледжаных артыкуламі 125 і 360 КК («Напад на ўстановы, якія карыстаюцца міжнароднай абаронай» і «Дывэрсія»), калі яны своечасовым папярэджаньнем дзяржаўных органаў або іншым чынам паспрыялі перадухіленьню гэтых злачынстваў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG