Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітрый Пяскоў ня стаў камэнтаваць паведамленьні аб пашкоджаньні расейскага самалёта ДРЛА А-50 нібыта ў выніку атакі дронаў на вайсковы аэрадром у Мачулішчах пад Менскам.
Яго цытуе Ria.ru:
«Не, нам няма чаго тут казаць. Гэта ўсё ж інфармацыя, якая была апублікаваная, у ёй ішла гаворка пра Беларусь, і Беларусь абвергла», — сказаў Пяскоў журналістам.
Аднак на гэты момант беларускія афіцыйныя асобы ніяк не камэнтавалі інцыдэнту у Мачулішчах і не зьняпраўджвалі яго.
- ByPol паведаміў, што выбухі пашкодзілі пярэднюю і цэнтральную часткі самалёта. Адказнасьць за дывэрсію ў Мачулішчах узялі ўдзельнікі пляну «Перамога».
- Рэжым Аляксандра Лукашэнкі пакуль ніяк не пракамэнтаваў здарэньне, хоць сам Лукашэнка склікаў не анансаваную раней нараду зь сілавікамі.
- Прэс-сакратар прэзыдэнта Расеі Дзьмітры Пяскоў заявіў, што афіцыйны Менск зьняпраўдзіў інцыдэнт, хоць гэтага не адбылося.
- Пасьля меркаванага выбуху ў Мачулішчах памежнікі ўзмоцнена праглядаюць людзей на выезьдзе зь Беларусі.
- Праваабаронцы паведамляюць пра затрыманьні людзей ў Мачулішчах і Фаніпалі пасьля меркаванага падрыву.
- Рэдакцыя Свабоды пакуль ня можа спраўдзіць гэтую інфармацыю з дапамогай незалежных крыніц.