Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Ветцы вярнулі ваду ў дамы жыхароў

абноўлена

Горад Ветка, знак пры ўезьдзе
Горад Ветка, знак пры ўезьдзе

Другую за студзень аварыю з водазабесьпячэньнем у Беларусі зьліквідавалі.

У горадзе Ветка Гомельскай вобласьці камунальныя службы вярнулі ваду ў дамы грамадзян. Пра гэта ўвечары паведаміла раённая газэта «Голос Ветковщины» ў інстаграме.

Вада ў горадзе зьнікла 30 студзеня.

Прычынай назвалі «аварыйную сытуацыю», але зь якой прычыны яна ўзьнікла, не патлумачылі. У горадзе, дзе пражываюць каля 8,5 тысячы чалавек, арганізавалі падвоз вады, каб грамадзяне маглі зрабіць нейкія запасы.

Пазьней у Міністэрстве надзвычайных сытуацый заявілі, што прычынаю стала тое, што выйшлі са строю асноўная і рэзэрвовая помпы каналізацыйнай помпавай станцыі КЖУП «Веткаўскае». Пакуль іх рамантавалі, водазабесьпячэньне давялося адключыць.

Гэта ўжо другая маштабная аварыя ў Беларусі за студзень. 16 студзеня без вады праз адключэньне аварыйнага кляпана засталіся амаль 19 тысяч жыхароў Пружан. Раённая лякарня абмежавала плянавую шпіталізацыю і прыём аналізаў, а пацыентаў стаматалягічнага профілю сталі прымаць толькі экстранна.

Ваду пружанцам далі толькі пасьля 19 гадзіны наступнага дня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG