Пад поўначчу на гэтым умоўным гадзіньніку, створаным у 1947 годзе навукоўцамі, якія распрацоўвалі амэрыканскую ядзерную бомбу, маецца на ўвазе глябальная катастрофа або ядзерная вайна («Судны дзень»).
Ступень такой глябальнай катастрофы вызначаюць і пераводзяць стрэлкі «Гадзіньніка Суднага дня» навукоўцы і экспэрты, згуртаваныя вакол амэрыканскага часопіса Bulletin of the Atomic Scientists.
Як паведамляе Sky News, гэтыя экспэрты лічаць, што «тонка завуаляваныя пагрозы Расеі ўжыць ядзерную зброю нагадваюць сьвету, што эскаляцыя канфлікту — выпадковая, намераная або кепска разьлічаная — гэта страшная рызыка».
«Магчымасьць таго, што канфлікт можа выйсьці з-пад кантролю, застаецца высокай», — піша згаданы часопіс.
Экспэрты Bulletin of the Atomic Scientists таксама адзначылі, што апошняя дамова аб ядзернай зброі паміж Расеяй і ЗША знаходзіцца «пад пагрозай». «Калі абодва бакі не адновяць перамовы і ня знойдуць аснову для далейшых скарачэньняў, дамова скончыцца ў лютым 2026 году», — лічыць яны.