Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дасьледаваньне: 25% беларускіх «актыўных эмігрантаў» не плянуюць вяртацца на радзіму


Беларусы ў Вільні, Літва. 29 кастрычніка, 2022 году
Беларусы ў Вільні, Літва. 29 кастрычніка, 2022 году

«Калі ў першыя гады міграцыі толькі „фактар Лукашэнка“ перашкаджаў вярнуцца ў Беларусь, то зь цягам часу ступень яго ўплыву пачынае зьніжацца», — адзначаюць аўтары сацыялягічнага дасьледаваньня, праведзенага Цэнтрам новых ідэй і ініцыятывай «Народнае апытаньне».

Дасьледаваньне правялі «Народнае апытаньне» і «Цэнтар новых ідэй» у мэсэнджарах Viber і Telegram (CAWI-інтэрвію) з 3 па 30 кастрычніка 2022 году з удзелам 1631 чалавека. Рэспандэнты прадстаўлялі «актыўную частку дыяспары».

Апытаньне паказала, што ва ўзроставым разрэзе беларуская дыяспара прадстаўленая ў асноўным маладымі людзьмі.

47% рэспандэнтаў аднесьлі сябе да катэгорыі 31–40 гадоў, 30% — 18–30, 9% — 41–50, 5,3% — 51–60, 0,8% — старэйшыя за 61 год. 53,2% апытаных — мужчыны, 46,2% — жанчыны, астатнія не назвалі пол.

Пераважаюць у эміграцыі беларусы з добрым дастаткам.

12% рэспандэнтаў «ні ў чым сабе не адмаўляюць», 33,5% могуць «купіць аўтамабіль, але не гатовыя сказаць, што не абмежаваныя ў сродках», 27,8% могуць «купляць дарагія рэчы, але не аўтамабіль».

  • Згодна з вынікамі даследавання, найчасцей (45%) беларусы эмігруюць у Польшчу.
  • Далей па папулярнасці ідуць Грузія (10,1%),
  • Літва (8,4%)
  • і Нямеччына (6,4%).

32,8% рэспандэнтаў адважыліся на эміграцыю ў 2022 годзе, 31,3% — у 2021-м, 10,2% — у 2020-м, 11,2% — у 2015–2019 гадах, 13,8% — да 2015 году.

Большасьць з тых, хто зьехаў, працягваюць сачыць за падзеямі, якія адбываюцца ў Беларусі.

  • 75,1% апытаных чытаюць навіны некалькі разоў на дзень, 16% — адзін раз на дзень, 6,4% — раз на некалькі дзён, 2% — раз на тыдзень ці радзей.
  • 93% рэспандэнтаў працягваюць размаўляць са сваякамі, якія засталіся ў Беларусі, 80,4% — зь сябрамі, 41,1% — з былымі калегамі, 33,6% — з аднадумцамі.
  • 49,8% апытаных выказваюць грамадзянскую пазыцыю ў сацсетках, 46% «проста дапамагаюць людзям», 41,9% фінансава падтрымліваюць актывістаў, 27,1% аказваюць дапамогу «грамадзкім арганізацыям, ініцыятывам, праектам».
  • 72,9% рэспандэнтаў прызналіся, што аказваюць за мяжой дапамогу Беларусі і беларусам, 54,6% — Украіне і ўкраінцам, 30% — «усім, каму гэта неабходна».

Сярод відаў дыскрымінацыі, зь якой сутыкаліся «актыўныя эмігранты», пераважаюць абразы ў інтэрнэце (асабіста сутыкаліся 16,5% рэспандэнтаў, ведаюць ад знаёмых 21,5%), адмову ў банкаўскім абслугоўваньні (адпаведна 11,7% і 23,9%), абраза ў асабістых зносінах зь незнаёмымі людзьмі (10,6% і 20,7%).

Чвэрць апытаных прызналіся, што не плянуюць вяртацца ў краіну.

  • Зь іх 6% сказалі, што дакладна гэтага не зробяць.
  • Хочуць вярнуцца ў Беларусь 42% рэспандэнтаў;
  • зь іх «дакладна» хочуць вярнуцца 17,8%;
  • 32,6% адказалі: «Цяжка сказаць».

«Калі ў першыя гады міграцыі толькі „фактар Лукашэнка“ перашкаджаў вярнуцца ў Беларусь, то зь цягам часу ступень ягонага ўплыву пачынае зьніжацца. Па меры ўкараненьня на новай тэрыторыі даводзіцца браць у разьлік і іншыя фактары, якіх становіцца ўсё больш», — адзначаюць аўтары апытаньня.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG