Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады прызналі «экстрэмісцкай» плятформу лічбавай дэмакратыі «Новая Беларусь»


Сэрвісы плятформы «Новая Беларусь»
Сэрвісы плятформы «Новая Беларусь»

Пра гэта паведамляюць праўладныя тэлеграм-каналы.

Паводле іх, рашэньне аб прызнаньні інфармацыйнай прадукцыі «Новай Беларусі» «экстрэмісцкімі матэрыяламі» прыняў суд Цэнтральнага раёну Менску.

У Рэспубліканскім сьпісе экстрэмісцкіх матэрыялаў «Новай Беларусі» пакуль няма, адзначае Праваабарончы цэнтар «Вясна».

Што такое плятформа «Новая Беларусь»

Адзін з распрацоўнікаў лічбавай плятформы «Новая Беларусь» Павел Лібер, выступаючы 2 сьнежня на арганізаванай «Прэс-клюбам» онлайн-прэзэнтацыі праекту, заявіў, што аўдыторыя ўнутры краіны зможа бясьпечна карыстацца прадуктамі стартапу.

«Мы дакладна ня хочам рызыкаваць людзьмі ўнутры Беларусі. Для гэтага прадугледжана некалькі ўзроўняў бясьпекі. Першае: мы не зьбіраем ніякіх пэрсанальных дадзеных. Нават калі гэтыя дадзеныя нам спатрэбяцца, мы будзем зьвяртацца да партнэраў, якія забясьпечаць дэцэнтралізаванае захоўваньне такой інфармацыі. Плятформа ня будзе мець да яе доступу. Ня будзе нейкай адзінай базы, адкуль можна нешта выкрасьці», — сказаў Лібер.

Другім узроўнем бясьпекі, паводле яго, стане альтэрнатыўная магчымасьць выкарыстаньня прадуктаў плятформы.

«На той выпадак, калі сам факт наяўнасьці нашага мабільнага дадатку ў тэлефоне будзе небясьпечны для карыстальнікаў, мы прадублюем увесь функцыянал плятформы ў выглядзе вэб-сайта. Сайтам можна будзе карыстацца з дапамогай VPN, як многія ў Беларусі сёньня чытаюць навіны», — зазначыў распрацоўнік.

Паводле Паўла Лібера, «Новая Беларусь» — гэта «спроба стварыць новую прастору, у якой мы хочам сабраць суайчыньнікаў — як тых, хто застаецца ў краіне, так і тых, хто эміграваў», каб «захаваць нашу нацыю».

Ён акцэнтаваў увагу на двух аспэктах, якія пакліканыя дапамагчы беларусам адчуваць сябе адзінай супольнасьцю ў розных частках сьвету.

  • Сацыякультурны пласт (на плятформе сабраная вялікая колькасьць культурных, адукацыйных, гістарычных сэрвісаў, яна стане месцам, дзе будуць акумуляваныя беларуская музыка, фільмы, ютуб-каналы).
  • Эканамічныя адносіны (для гэтага на плятформе ствараюцца партнэрствы і ўласныя сэрвісы, на глябальнай мапе ўжо сабрана каля 1500 пунктаў беларускіх паслуг і бізнэсаў, таксама ёсьць мэдычны сэрвіс, пазьней зьявяцца адукацыйныя сэрвісы).

«Новая Беларусь» — віртуальная плятформа лічбавай дэмакратыі, створаная беларускімі IT-спэцыялістамі ў якасьці онлайн-пляцоўкі для суайчыньнікаў па ўсім сьвеце.

Праграму можна спампаваць у Аpple Store і Google Play.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG