Сёньня ПЦ«Вясна» разам зь іншымі праваабарончымі арганізацыямі прызнаў палітзьняволенымі 18 чалавек. Сярод іх: экс-брамнік зборнай Беларусі Васіль Хамутоўскі, якога пачнуць судзіць 28 сьнежня, член-карэспандэнт НАН Беларусі, доктар біялягічных навук Алег Давыдзенка са сваёй жонкай Натальляй, а таксама Алег Швайко, Мікалай Арцюхоў, Дзьмітры Буйвідовіч, Фёдар Парэцкі, Анастасія Чумак, Дзьмітры Берасьнеў, Сяргей Чарэшка, Максім Пучынскі, Аляксандар Цыганкоў, Андрэй Жук, Марыя Жук, Дзьмітрый Ляўчук, Ільля Дубень, Андрэй Бясько, Васіль Хамутоўскі, Рыгор Васількоў.
Агулам на сёньня праваабаронцы «Вясны» прызналі палітвязьнямі 1438 чалавек. Дакладная лічба людзей, якія знаходзяцца за кратамі з палітычных матываў, невядомая.