Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ISW: раптоўная праверка баяздольнасьці ў Беларусі не зьяўляецца прыкметай падрыхтоўкі нападу на Ўкраіну


Праверка баяздольнасьці войскаў у Беларусі. 13 сьнежня 2022
Праверка баяздольнасьці войскаў у Беларусі. 13 сьнежня 2022

Амэрыканскі Інстытут вывучэньня вайны зноў (ISW) зьвярнуўся да беларускага саўдзелу ў расейскай агрэсіі супраць Украіны.

Экспэрты Інстытуту вывучэньня вайны перакананыя ў малаімавернасьці нападу беларускага войска на Ўкраіну, нягледзячы на пачатак 13 сьнежня раптоўнай праверкі баявой здольнасьці.

«Разгортваньні [падразьдзелаў], імаверна, зьяўляюцца часткай расейскіх інфармацыйных апэрацый, у якіх адзначаецца аб магчымасьці далучэньня да расейскага ўварваньня ва Ўкраіну беларускіх сухапутных войскаў», — адзначаецца ў справаздачы.

Экспэрты зьвярнулі ўвагу на тое, што ў праверцы ўдзельнічаюць беларускія падразьдзелы, якія выконваюць інжынэрныя задачы і адпрацоўваюць фарсіраваньне рэк Нёман і Бярэзіна, якія знаходзяцца адпаведна за 170 і 70 кілямэтраў ад беларуска-ўкраінскай мяжы.

Міністэрства абароны Беларусі паведаміла 13 сьнежня аб раптоўнай праверцы баявой гатоўнасьці войскаў.


У Дзяржаўнай памежнай службе Ўкраіны заявілі, што адсочваюць усе супольныя беларуска-расейскія вучэньні, стварэньне агульнай групоўкі войскаў Саюзнай дзяржавы, іхнае перамяшчэньне ўздоўж мяжы з Украінай, а таксама ўзровень пагрозы для Ўкраіны.
«Варта не панікаваць. Для нас гэта нічога не мяняе. Мы мусім проста рабіць усё неабходнае, каб нашыя лінія мяжы і памежжа былі гатовыя адбіць любую агрэсію ці атаку любых падразьдзелаў, які паспрабуюць зайсьці да нас з вайной», — падкрэсьліў заявіў сьпікер Дзяржаўнай памежнай службы Ўкраіны Андрэй Дземчанка 13 сьнежня на брыфінгу ў Кіеве.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG