Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Распрацоўнік плятформы «Новая Беларусь»: для беларусаў унутры краіны створаць сайт для карыстаньня праз VPN


Адзін з распрацоўнікаў лічбавай плятформы «Новая Беларусь» Павел Лібер, выступаючы 2 сьнежня на арганізаванай «Прэс-клюбам» анлайн-прэзэнтацыі праекту, заявіў, што аўдыторыя ўнутры краіна зможа бясьпечна карыстацца прадуктамі стартапу, піша BPN.

«Мы дакладна ня хочам рызыкаваць людзьмі ўнутры Беларусі. Для гэтага прадугледжана некалькі ўзроўняў бясьпекі. Першае: мы не зьбіраем ніякіх пэрсанальных дадзеных. Нават калі гэтыя дадзеныя нам спатрэбяцца, мы будзем зьвяртацца да партнэраў, якія забясьпечаць дэцэнтралізаванае захоўваньне такой інфармацыі. Плятформа ня будзе мець да яе доступу. Ня будзе нейкай адзінай базы, адкуль можна нешта выкрасьці», — сказаў Лібер.

Другім узроўнем бясьпекі, паводле яго, стане альтэрнатыўная магчымасьць выкарыстаньня прадуктаў плятформы.

«На той выпадак, калі сам факт наяўнасьці нашага мабільнага дадатку ў тэлефоне будзе небясьпечны для карыстальнікаў, мы прадублюем увесь функцыянал плятформы ў выглядзе вэб-сайта. Сайтам можна будзе карыстацца з дапамогай VPN, як многія ў Беларусі сёньня чытаюць навіны», — зазначыў распрацоўнік.

Паводле яго, для запуску сайта «Новай Беларусі» ўжо «ўсё падрыхтавана».

Лібер: «Новая Беларусь» дазволіць грамадзтву ўзаемадзейнічаць як адзінай нацыі

Паводле Паўла Лібера, «Новая Беларусь» — гэта «спроба стварыць новую прастору, у якой мы хочам сабраць суайчыньнікаў — як тых, хто застаецца ў краіне, так і тых, хто эміграваў», каб «захаваць нашу нацыю».

Ён акцэнтаваў увагу на двух аспэктах, якія закліканыя дапамагчы беларусам адчуваць сябе адзінай супольнасьцю ў розных частках сьвету.

  • Сацыякультурны пласт (на плятформе сабраная вялікая колькасьць культурных, адукацыйных, гістарычных сэрвісаў, яна стане месцам, дзе будуць акумуляваныя беларуская музыка, фільмы, ютуб-каналы)
  • Эканамічныя адносіны (для гэтага на плятформе ствараюцца партнэрствы і ўласныя сэрвісы, на глябальнай мапе ўжо сабрана каля 1500 кропак беларускіх паслуг і бізнэсаў, таксама ёсьць мэдыцынскі сэрвіс, пазьней зьявяцца адукацыйныя сэрвісы).

«Новая Беларусь» — віртуальная плятформа лічбавай дэмакратыі, створаная беларускімі IT-спэцыялістамі ў якасьці анлайн-пляцоўкі для суайчыньнікаў па ўсім сьвеце.

Учора пачалося адкрытае тэставаньне плятформы. Праграму ўжо можна спампаваць у Аpple Store і Google Play.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG