Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Адзін з самых пасьпяховых казахстанскіх стартапаў пакідае ПВТ


Парк высокіх тэхналёгіяў
Парк высокіх тэхналёгіяў

Пасьля Кайрата Баранбаева, які страціў франшызу McDonald’s, зь Беларусі сыходзіць яшчэ адзін казахстанскі інвэстар. Стваральнік онлайн-плятформы Smart Satu Балатбек Асманаў закрывае свой бізнэс у беларускім ПВТ.

Пра гэта паведамляе выданьне Officelife.media.

Беларуская кампанія «СмартСатуЛаб», якая з 2018 году была адзіным рэзыдэнтам Парку высокіх тэхналёгій з казахстанскім капіталам, цяпер праходзіць ліквідацыю.

Казахстанская онлайн-плятформа, частка якой была распрацаваная беларускім праграмістам, наўпрост зьвязвае пастаўнікоў з раздробным гандлем і рэстаратарамі. Акрамя Казахстану, яе паслугі даступныя ў Расеі, Турэччыне, Сынгапуры, Абʼяднаных Арабскіх Эміратах і ЗША.

Smart Satu — адзін з самых буйных і пасьпяховых стартапаў Казахстану. Ацэнка яго капіталу — $40 млн.

Сёньня на сустрэчы з кіраўніцтвам ПВТ Аляксандар Лукашэнка крытычна выказаўся пра дзейнасьць Парку. «Аказваецца, што і такія дзеці могуць ваяваць супраць бацькоў, калі ім добра плацяць. Гэта значыць, нашы людзі, гэта таксама адкрыта трэба прызнаць, якія працуюць у ПВТ, атрымліваючы прыстойныя даходы, плату ў параўнаньні зь сярэднім заробкам у Беларусі, аддалі перавагу вялікім грошам і выконвалі каманды замежных сваіх гаспадароў», — заявіў ён.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG