«У рамках гэтага працэсу мы таксама навучылі ўкраінцаў кіраваць і падтрымліваць гэтую зброю ў працоўным стане. Нядаўна яны прайшлі навучаньне, якое адбывалася ў Эўропе», — сказаў ён падчас брыфінгу.
7 лістапада міністар абароны Аляксей Рэзьнікаў паведаміў, што Ўкраіна атрымала новыя сыстэмы СПА — NASAMS і Aspide.