Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Камітэт дзяржкантролю заявіў аб затрыманьні двух кіраўнікоў сеткі «Дабраном» за парушэньне загаду Лукашэнкі наконт цэн


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Пра затрыманьні за рост цэнаў у сетцы крамаў «Дабраном» стала вядома 16 кастрычніка.

Камітэт дзяржкантролю заявіў аб затрыманьні дзьвюх службовых асобаў сеткі «Дабраном».

Заведзена крымінальная справа ў сувязі з павышэньнем цэнаў, паведамілі ў ведамстве.

«Праверкай устаноўлена, што службовыя асобы ЗАТ „Дабраном“, ведаючы аб забароне павышэньня раздробных цэнаў на тавары, не забясьпечылі прыняцьце належных мер для недапушчэньня іх росту ва ўласнай раздробнай гандлёвай сетцы таварыства», — гаворыцца ў паведамленьні КДК.

Паводле інфармацыі камітэту, цэны былі павялічаны па 30 пазыцыях, у тым ліку на каўбасныя вырабы, сыры, малочную і іншую прадукцыю.

6 кастрычніка Лукашэнка забараніў павышаць цэны на тавары. Адразу пасьля заявы Лукашэнкі аб недапушчальнасьці росту цэнаў КДК анансаваў у крамах буйныя праверкі і апублікаваў спэцыяльны тэлефонны нумар прымаць даносы.

Генпракуратура запатрабавала ад Сьледчага камітэту, МУС і ДФР КДК неадкладна распачынаць крымінальныя справы па кожным факце парушэньня заканадаўства, якое пацягнула за сабою неабгрунтаваны рост цэнаў, затрымліваць падазраваных і абіраць меру стрыманьня ў выглядзе заключэньня пад варту.

Як вядома на 10 кастрычніка, па факце росту цэнаў распачалі больш за 10 крымінальных спраў.

Ігар Лосік Кацярына Андрэева Ірына Слаўнікава Марына Золатава Андрэй Кузьнечык
XS
SM
MD
LG